ОБ АНСАМБЛЕ - lozhkari.by

Перейти к контенту

Главное меню:

ОБ АНСАМБЛЕ

Народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” створаны ў кастрычніку 2007 года з навучэнцамі установы адукацыі “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”. У склад калектыву ўвайшлі юнакі-навучэнцы спецыяльнасцей: фізічная культура, турызм і гасціннасць, пачатковая адукацыя, дызайн. Удзельнікі калектыву іграюць на розных шумавых інструментах, разыгрываюць гумарыстычныя сцэнкі з беларускага фальклору. Паступова з іх вылучылася група лыжкароў, якой была нададзена вядучая роля ў сцэнічным дзеянні.  Кіраўнік калектыву Сухавей Уладзімір Яўгеньевіч заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых арыгінальных форм прадстаўлення беларускай музычнай спадчыны. Захаванне і прапаганда фальклору праз розныя формы інстументальнага музыцырывання з’яўляецца мэтай яго творчай дзейнасці. Яго работа з моладдзю ў якасці кіраўніка інструментальнага ансамбля мае вялікае выхаваўчае значэнне.
За апошнія гады ў рэпертуар ансамбля ўвайшлі арыгінальныя інструментальныя творы на тэмы народных танцаў, песень, найгрышаў беларускага, рускага, польскага і іншых народаў, асноўную частку з якіх апрацоўвае кіраўнік.
Цікава і насычана праходзяць рэпетыцыі ансамбля, падчас якіх не толькі адбываецца работа над музычным матэрыялам, але прыдумваюцца імправізаваныя тэксты, мізансцэны, танцавальная і пластычныя элементы, што дапамагае ствараць арыгінальныя, музычна-тэатральныя вобразы. 
Ужыванне як традыцыйных шумавых інструментаў (шумёлы, калодка, трашчоткі), так і прылад працы бытавых рэчаў (каса, граблі, шкляныя бутэлькі, чыгунок) дапамагае ўдзельнікам прадставіць музычны матэрыял у нечаканым ракурсе. Стварэнне цікавых вобразаў праз пераўвасабленне музыкаў у персанажаў фальклору, яркая сцэнаграфія, створаная з дапамогай стылізаваных бярозавых калодак, агароджы, робіць кожнае выступленне калектыву непаўторным і заўсёды выклікае станоўчыя водгукі ў гледача. Неардынарнае мысленне кіраўніка ў пошуку сродкаў падачы матэрылаў, глыбокая зацікаўленасць удзельнікаў ў творчай дзейнасці, дапамагае стварыць святочную атмасферу на кожным выступленні калектыву.
Ансамбль паспяхова ўдзельнічае ў абласным аглядзе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларускі вянок” (2008 – 1 месца), стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай  і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Арт-вакацыі – 2009” у намінацыі “інструментальныя ансамблі”, (старшыня журы Л.К. Захлеўны); лаўрэатам IX фестываля народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”, (старшыня журы, Народны артыст СССР І.М. Лучанок); лаўрэтам XIV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, горад Паставы, 2011 г. (Народны артыст Беларусі, прафесар, старшыня журы М.А. Казінец), Гран-Пры Міжнародны фестываль маладых талантаў” 2011 г., г. Карліна Рэспубліка Польшча, сталі удзельнікамі ІІ Міжнароднага фестывалю культур народаў ЕўрАзЭС, г. Астана Рэспубліка Казахстан 2011 г., Міжнародны фестываль танцау “ Godel -2012» ,г. Пулавы, Рэспубліка Польшча; IV абласны фестываль народнай музыкі-2012 «Грай, гармонік» (лаурэат); лаўрэат рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай  і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Арт-вакацыі – 2013” у намінацыі “Iнструментальныя ансамблі”.
 
Назад к содержимому | Назад к главному меню